Пяць чалавек прэтэндуюць на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        25.05.2019 13:08
                    
                                 
                
                
                    Чарговым кандыдатам у барацьбе за пасаду кіраўніка брытанскага ўраду стаў міністар здароўя Мэт Гэнкок.
                
                
                    
                         Foto: EPA/ANDY RAIN Dostawca: PAP/EPA
Foto: EPA/ANDY RAIN Dostawca: PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         Міністар аховы здароўя Вялікабрытаніі Мэт Гэнкок абвясьціў, што ён будзе балятавацца на пост старшыні Кансэрватыўнай партыі. Гэта пяты кандыдат, які хоча замяніць Тэрэзу Мэй у якасьці кіраўніка партыі, і таксама прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі.
Перад Гэнкокам аналягічную заяву зрабіў былы міністар замежных спраў Барыс Джонсан, цяперашні кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант, сакратар па справах міжнароднага разьвіцьця Роры Сцюарт ды былая міністарка працы Эстэр МакВэй.
Фаварытам у гэтым змаганьні лічыцца Барыс Джонсан.
Тэрэза Мэй абвясьціла ўчора, што 7 чэрвеня сыдзе ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансэрватыўнай партыі. Мэй прызнала, што пацярпела паразу, калі парлямэнт адхіліў ейны праект пагадненьня аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ.
ПР/юл