З дна Дунаю падняты патануўшы катэр
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        11.06.2019 15:46
                    
                    У затануўшым катэры сёньня былі знойдзеныя целы чатырох чалавек, у тым ліку парэшткі капітана.
                
                         Патануўшы катэрPAP/EPA/Balazs Mohai
Патануўшы катэрPAP/EPA/Balazs Mohai
                     
З дна Дунаю падняты патанаўшы катэр
У Будапэшце з дна Дунаю быў падняты прагулачны катэр, які патану 29 траўня, пасьля сутыкненьня з большым суднам. У затануўшым катэры сёньня былі знойдзеныя целы чатырох чалавек, у тым ліку парэшткі капітана.
Абломкі судна былі паднятыя на палубу баржы, якая перавязе іх на поўдзень Будапэшта ў порт Чэпель. Пасьля чаго дасьледаваньнем прагулачнага катэру зоймецца вугорская паліцыя. Аднак ужо цяпер бачна, што турыстычны катэр быў фактычна пратаранены іншым суднам.
Нагадаем, 29 траўня ў выніку сутыкненьня двух суднай на Дунаі ў Будапэшце, адно зь іх патанула. Да гэтага моманту былі знойдзеныя целы 24 ахвяр трагедыі, пошук яшчэ чатырох чалавек працягваецца. Капітан, большага судна, якое сутыкнулася з прагулачным катэрам, 64-гадовы грамадзянін Украіны затрыманы. Імаверна менавіта яго дзеяньні выклікалі аварыю.

IAR/эж