Аплата за нямецкія аўтастрады – нязгодная з заканадаўствам ЭЗ
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        18.06.2019 11:58
                    
                     Аплата за карыстаньне фэдэральнымі дарогамі ў Нямеччыне мела быць уведзена восеньню наступнага году. 
                
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Аплата за праезд легкавых аўтамабіляў нямецкімі аўтастрадамі – нязгодны з заканадаўствам ЭЗ. Такое рашэньне вынес Суд ЭЗ у Люксэмбурзе. Аплата за карыстаньне фэдэральнымі дарогамі ў Нямеччыне мела быць уведзена восеньню наступнага году. Аднак, рашэньне абскардзіла Аўстрыя, якую падтрымала Галяндыя.
Урад у Вене прызнаў, што аплаты зьяўляюцца дыскрымінацыяй іншаземцаў. Сёньня суд пагадзіўся з гэтым меркаваньнем.
«Аплата зьяўляецца дыскрымінацыйнай, паколькі яе эканамічны цяжар у практыцы спачывае толькі на ўладальніках і кіроўцах аўтамабіляў, зарэгістраваных у іншых чалецкіх краінах», – прызнаў Суд ЭЗ. У законе ёсьць запіс, што ў выпадку аўтамабіляў, зарэгістраваных у Нямеччыне, аплата павінна быць заплачана ў форме гадавой віньеткі. Пры гэтым нямецкія кіроўцы ўжо плацяць дарожны падатак, які павінен быў быць зьменшаны пасьля ўвядзеньня аплаты.
У сваю чаргу ў выпадку замежных аўтамабіляў аплаты павінны заплаціць кіроўцы пасьля перасячэньня мяжы з Нямеччынай. Аўстрыя і Галяндыя аргумэнтавалі, што цяжар аплаты адчуюць менавіта грамадзяне іншых краін.
Такое рашэньне вынес Суд ЭЗ у Люксэмбурзе. Аплата за карыстаньне фэдэральнымі дарогамі ў Нямеччыне мела быць уведзена восеньню наступнага году. Аднак, рашэньне абскардзіла Аўстрыя, якую падтрымала Галяндыя.

ав