Logo Polskiego Radia
Print

У Асацы пачаўся саміт «Вялікай дваццаткі»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2019 10:55
Лідэры краін групы G20 абмяркуюць сытуацыю ў Пэрсыдзкім заліве, а таксама пытаньні, зьвязаныя з гандлем і кліматам.
PAP/EPA/YONHAP

У Асацы пачаўся саміт «Вялікай дваццаткі»
Лідэры краін групы G20 абмяркуюць сытуацыю ў Пэрсыдзкім заліве, а таксама пытаньні, зьвязаныя з гандлем і кліматам.
28 чэрвеня ў японскім горадзе Асака пачаўся саміт «Вялікай дваццаткі». У ім бяруць удзел лідэры дваццаці найбуйнейшых эканомік сьвету. У групе G20 прадстаўленыя ў прыватнасьці ЗША, Расея, Францыя, КНР, Індыя, Японія і Мэксыка.
На працягу двух дзён будуць абмяркоўвацца пытаньні амэрыканскіх мытных пошлін, а таксама сытуацыя ў Пэрсыдзкім заліве ў сувязі з дзеяньнямі Ірана. Тэмы пленарных пасяджэньняў датычацца кліматычных праблем і пытаньняў процідзеяньня эканамічнаму пратэкцыянізму.
На час саміту заплянаваны таксама двухбаковыя сустрэчы лідэраў Кітая і ЗША, прысьвечаная т.зв. мытнай вайне. Паводле неафіцыйных дадзеных, дэлегацыі абедзьвюх краін маюць намер падпісаць гандлёвае пагадненьне, якое, магчыма, будзе абвешчана ў горадзе Асака.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт