Logo Polskiego Radia
Print

"Дама з гарнастаем" у Бэрліне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.08.2011 20:00
Жыхары Бэрліна маюць магчымасьць пабачыць карціну “Дама з гарнастаем” да Вінчы.

/

Зь сёньняшняга дня жыхары Бэрліна маюць магчымасьць пабачыць вядомую карціну “Дама з гарнастаем” Леанарда да Вінчы. Каштоўны твор мастацтва, які наштодзень знаходзіцца ў Музэі Чартарыскіх у Кракаве, зьяўляецца галоўным аб’ектам на выставе “Твары рэнэсансу”.
Нямецкія СМІ падкрэсьліваюць, што выстава зьяўляецца найбольшым сёлетнім культурным мерапрыемствам у нямецкай сталіцы, а карціна да Вінчы – найбольшай “зоркай”. Пры гэтым нямецкія журналісты зазначаюць, што ўжо аднойчы ў сваёй гісторыі “Дама з гарнастаем” была ў Бэрліне – у часы Другой сусьветнай вайны немцы вывезьлі карціну з Польшчы. Пасьля завяршэньня ваенных дзеяньняў каштоўны твор быў вернуты назад.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт