Дзе хаваецца Кадафі?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.09.2011 19:00
Лібійскі дыктатар абвяргае чуткі пра тое, што ён пакінуў тэрыторыю краіны.
Зрынуты лібійскі дыктатар Муамар Кадафі абвяргае чуткі пра свой выезд з краіны. У сваім апошнім звароце (па тэлефоне), які прадставіла сырыйская тэлевізія, Муамар Кадафі назваў згаданыя чуткі „хлусьнёй, мэта якой – аслабленьне волі барацьбы сярод ягоных прыхільнікаў”.
Нагадваем, учора інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі пра буйны вайсковы канвой, які накіроўваўся зь Лібіі ў Нігер. Паводле інфармацыі, распаўсюджанай лібійскімі паўстанцамі, сярод вайскоўцаў, якія шукаюць прытулку за мяжой, можа быць таксама сам дыктатар.
Новыя лібійскія ўлады зьвярнуліся да ўладаў Нігеру з заклікам перашкодзіць Муамару Кадафі ў спробе ўезду на тэрыторыю краіны.
aз