У Італіі - лета
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.10.2011 04:51
Дзённая тэмпэратура ў Італіі - да 30 градусаў цяпла.
Італія разьвітваецца з рэкордна высокімі верасеньскімі тэмпэратурамі паветра. Гэтак высокіх тэмпэратур не было ў Італіі цягам апошніх 150 гадоў, а ў Турыне – цягам 258 гадоў. Як паведамляе з Рыму карэспандэнт Польскага радыё, у некаторых мясцовасьцях ртутны слупок паказваў ноччу плюс 20 градусаў. Днём жа тэмпэратура павышалася амаль да 30 градусаў цяпла. Аднак сыноптыкі заявілі, што летняе надвор’е восеньню закончыцца ў сярэдзіне будучага тыдня.
вс