ЗША: фэстываль польскага кіно
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.11.2011 08:00
За ўзнагароду „Залатых зубоў” змагаецца 116 польскіх кінастужак.
У Чыкага пачаўся 23-ці Фэстываль польскіх кінафільмаў у ЗША.
Гэта найбуйнейшы агляд польскага кіно ў сьвеце. Цягам двух тыдняў у яго рамках гледачы змогуць пазнаёміцца як з мастацкімі, так і дакумэнтальнымі стужкамі - агулам 116 фільмаў.
Культурны форум пачаўся паказам стужкі „У цемры” вядомай польскай рэжысэркі Агнешкі Холянд. Кінакарціна зьяўляецца польскім кандыдатам да кінапрэміі „Оскар”.
Пераможца Фэстывалю польскіх кінафільмаў у ЗША традыцыйна атрымлівае ўзнагароду - „Залатыя зубы”. Найцікавейшую стужку мерапрыемства выбірае публіка.
аз