Конкурс „Miss World”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.11.2011 19:00
Найпрыгажэйшая жанчына сьвету атрамае тытул ды 100 тысячаў даляраў.
У Лёндане будзе выбраная найпрыгажэйшая жанчына сьвету. У 60-м конкурсе „Miss World” за тытул найпрыгажэйшай будзе змагацца 113 прыгажуняў.
„Miss World” - найбуйнейшы й найбольш вядомы конкурс прыгожасьці - адбываецца з 1951 году. Ён традыцыйна праходзіць напрыканцы году, пасьля вылучэньня пераможцаў нацыянальных конкурсаў.
З 2004 году „Miss World” выбірае публіка разам з журы. У 2006 годзе конкурс прайшоў у Польшчы.
Найпрыгажэйшая жанчына сьвету апрача тутулу атрымае таксама 100 тысячаў даляраў. У 1989 годзе „Miss World” стала полька Анэта Крэнгліцка.
аз