Палякі лепшыя за туркаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.11.2011 16:06
Палякі адчынілі ў Нямеччыне блізу 100 тысяч фірм.
Гэта азначае, што грамадзяне Польшчы стварылі ў тры разы больш фірмаў, чым туркі, якія яшчэ нядаўна лічыліся найбольш прадпрымальніцкім народам у нямецкай дзяржаве. Цяпер палякі засноўваюць там рэстараны зь італьянскім, гішпанскім, кітайскім мэню, адчыняюць цырульні, будаўніча-рамонтныя фірмы. Пераважная большасьць плаціць падаткі й страхавыя ўзносы. Бывае, што падаткі й зборы меншыя, чым у Польшчы, а да таго нямецкі ўрад і паасобныя ланды ствараюць фонды падтрымкі для польскіх прадпрымальнікаў. Прапануюць шкаленьні па бізнэсу, даплаты й танныя крэдыты. У лістападзе распачаў працу Інстытут мікракрэдытаў для польскіх прадпрымальнікаў.
Dziennik Gazeta Prawna/яс