Logo Polskiego Radia
Print

Радзіна атрымала прэмію ў Нью-Ёрку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.11.2011 13:05
Радзіна: бяда маёй краіны ў тым, што ў ёй няма нафты, і яна ня ўключаная ў стратэгічныя інтарэсы Захаду.

фота:
фота: charter97.org

Рэдактарцы сайта charter97.org Натальля Радзіна ўдзельнічала ў Нью-Ёрку ў цырымоніі ўручэньня аўтарытэтнай міжнароднай узнагароды „За свабоду прэсы”.

Нагадаем, згаданая прэмія прысуджаная Радзінай Камітэтам па абароне журналістаў.

Разам з Натальляй Радзінай прэстыжную прэмію атрымалі журналісты з Бахрэйна, Мэксыкі й Пакістана.

Прэмія „За свабоду прэсы” зьяўляецца штогадовым прызнаньнем мужнасьці, якую праяўляюць журналісты.

Беларуска атрымала прэмію з рук вядомай амэрыканскай журналісткі Эн Гарэлс, якая шмат гадоў працавала ў Іраку, Афганістане й былой Югаславіі.

„Я - беларуска. Мая краіна - Беларусь - знаходзіцца ў цэнтры Эўропы. На жаль, я ўпэўненая, што многія ведаюць пра яе вельмі мала. Значна больш вы ведаеце пра Іран, Ірак і Афганістан. Бяда маёй краіны ў тым, што ў ёй няма нафты, і яна ня ўключаная ў стратэгічныя інтарэсы Захаду. Але там жывуць 10 мільёнаў чалавек, якія штодня, штогадзіны й штохвілінна пакутуюць ад дыктатуры,” - сказала журналістка падчас мерапрыемства ў Нью-Ёрку .

Выступ Радзінай прысутныя ў зале віталі стоячы.

charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт