Трагічны інцыдэнт NATO ў Афганістане
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.11.2011 17:22
                    
                                 
                
                
                    У адказ на атаку Пакістан вярнуў зь мяжы грузы паліва й харчаваньня для жаўнераў міжнароднай кааліцыі. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  У выніку атакі верталёта NATO на пакістанскі вайсковы пост загінулі 23 чалавекі.
Гэта найбольш трагічны інцыдэнт у 10-гадовай гісторыі місіі міжнародных сілаў у Афганістане.
Галоўнакамандуючы кантынгенту заявіў, што будзе праведзена дакладнае сьледзтва ў высьвятленьні прычын трагічнага інцыдэнту. Ён таксама выказаў спачуваньні сем’ям ахвяраў.
Тым часам у адказ на атаку Пакістан паведаміў пра прыпыненьне паставак грузаў кантынгенту NATO ў Афганістане. Неўзабаве пасьля заявы Іслямабаду зь мяжы быў вернуты канвой з палівам й харчаваньнем.
аз