Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзкая палата РФ крытыкуе прысуд

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2011 18:00
А. Кучарэна: Гэта сярэднявечча й цемрашальства, не хапае толькі эшафоту ў цэнтры Менску.

/

Грамадзкая палата Расейскай Фэдэрацыі - трэцяя палата расейскага парлямэнту, асудзіла прыгавор беларускага суду, вынесены зьдзяйсьняльнікам тэрарыстычнай атакі ў менскім мэтро.

Дзьмітрый Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня за арганізацыю й правядзеньне тэракту, у выніку якога загінулі 15 чалавек, а 200 атрымалі раненьні.

Паводле прадстаўнікоў расейскай Грамадзкай палаты, сьмяротны прысуд у XXІ стагодзьдзі ў цэнтру Эўропы - гэта нонсэнс.

„Гэта сярэднявечча й цемрашальства, не хапае толькі эшафоту ў цэнтры Менску,”- такім чынам прысуд скамэнтаваў прадстаўнік палаты Анатоль Кучарэна. Паводле яго, сьмяротны прысуд абвастрае няпростыя адносіны ўлады зь беларускім грамадзтвам.

У Грамадзкай палаце Расейскай Фэдэрацыі, інакш - трэцяй палаце парлямэнту, засядаюць 122 прадстаўнікі. Гэта галоўным чынам прадстаўнікі прафэсійных і грамадзкіх арганізацыяў, зацьверджаныя прэзыдэнтам. Палата створаная для дыялёгу расейскага грамадзтва з уладамі фэдэрацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт