Ва Ўкраіне апыталі вернікаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.12.2011 08:30
Большасць украінскіх вернікаў ідэнтыфікуюць сябе зь Кіеўскім, а не з Маскоўскім патрыярхатам.
Паводле дадзеных сацапытаньня насельніцтва Ўкраіны, праведзенага Фондам „Дэмакратычныя ініцыятывы” й агенцтвам „Ukranian Sociology Service”, самай папулярнай рэлігійнай канфэсіяй ва Ўкраіне зьяўляецца Ўкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату.
На пытаньне „Да якой рэлігіі вы належыце?” 23,1% рэспандэнтаў адказалі, што яны не рэлігійныя.
Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхата назвалі 31,1%, УПЦ Маскоўскага патрыярхату - 25,9%.
Да Украінскай Грэка-каталіцкай царквы сябе аднесьлі 8,5% насельніцтва краіны.
Далей ідуць каталіцкая царква — 1,1%, Украінская аўтакэфальная праваслаўная — 1,7%, пратэстанцкая — 1%, мусульманская — 0,2. Адказаць на згаданае пытаньне ня ўмелі 6,2% рэспандэнтаў.
glavcom.ua/аз