Logo Polskiego Radia
Print

Ці існуе базон Хігса?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2011 15:15
Калі гэты факт пацьвердзіцца, то ён стане адным з важнейшых адкрыцьцяў у фізыцы.

/
Фізыкі з навукова-дасьледчыцкага цэнтру Эўрапейскай арганізацыі ядзерных дасьледаваньняў (CERN) афіцыйныя абесьцілі, што трапілі на сьлед базонa Хігса.

Пакуль гэта толькі ўступныя дадзеныя, якія фактычна не пацьвярджаюць існаваньня згаданай элементарнай часьцінкі.

Нагадаем, пра існаваньне базонa Хігса навукоўцы паведамілі амаль 50 гадоў таму, аднак да гэтай пары нікому не ўдалося пацьвердзіць гэтай тэорыі.

Цяпер адмыслоўцы паведамілі, што ў Вялікім гадронным калайдэры яны знайшлі сьлед прысутнасьці базонa Хігса. Доля верагоднасьці складае 96-99 %.

Але гэта ўсё яшчэ замала, каб гаварыць пра сапраўдную рэвалювыю ў фізыцы.

„Гэта толькі паказчык, а не адкрыцьцё. Дзеля пацьвярджэньня згаданага факту трэба пачакаць пакуль Вялікі гадронны калайдэр задзейнічае чарговы раз, то бок да будучага году,” - лічыць прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту, навуковы дырэктар Нацыянальнага цэнтру ядзерных дасьледаваньняў Кшыштаф Майснэр, які супрацоўнічае таксама з Эўрапейскай арганізацыяй ядзерных дасьледаваньняў.

Пацьвярджэньне існаваньня згаданай элементарнай часьціцы было б, паводле навукоўцаў, найважнейшым адкрыцьцём у фізыцы ад часу Другой сусьветнай вайны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт