Дзень жалобы ў Мурманску
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.12.2011 17:32
У выніку трагедыі на Ахоцкім моры загінулі 16 працаўнікоў буравой плятформы. Лёс 37 невядомы.
Аўторак у Мурманскай вобласьці абвешчаны днём нацыянальнай жалобы пасьля трагедыі на Ахоцкім моры. Нагадаем, расейская буравая плятформа патанула. Загінулі 16 чалавек, лёс 37 асобаў невядомы, 14 працаўнікоў выратаваліся.
Нягледзячы на тое, што катастрофа адбылася на расейскім Далёкім Усходзе, то плятформа была зарэгістраваная ў Мурманску. З Мурманскай вобласьці паходзіла таксама амаль палова ахвяраў.
Менавіта таму губэрнатар вобласьці прыняў рашэньне аб абвяшчэньні сёньняшняга дня - днём жалобы.
аз