Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутат скардзіцца на крэсла

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.12.2011 20:23
Былы расейскі баксёр скардзяцца, што ягонае крэсла ў Дзярждуме нязручнае.

/

Расейскі баксёр Мікалай Валуеў, які стаў дэпутатам Дзярждумы, папарасіў паставіць ў залі паседжаньняў адпаведнае крэсла.

Спартсмэн, рост якога складае 213 сантымэтраў, а вага - 140 кіляграмаў, яшчэ перад першым паседжаньнем палаты атрымаў большае крэсла, чым іншыя дэпутаты.

Тым часам Валуеў скардзіцца, што крэсла вельмі нязручнае ды папрасіў яго перарабіць.

Мікалай Валуеў паходзіць зь Санкт-Пецярбурга. Ён двойчы заваёваў тытул чэмпіёна сьвету Міжнароднай арганізацыі прафэсійная боксу (WBA) ў цяжкой вагавай катэгорыі. Падчас сваёй кар’еры праіграў толькі два выхады на рынг. Большасьць сваіх супернікаў Валуеў адправіў у накаўт.

Цяпер ён заняўся палітыкай. На выбарах у Дзярждуму балатаваўся ад кіруючай партыі „Адзіная Расея”. У баксёрскім асяродзьдзі Валуева называюць «расейскім гігантам».

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт