Гіганцкі сыр у гонар прэзыдэнта
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        21.02.2012 11:48
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Гіганцкі сыр у гонар прэзыдэнта.mp3
                                        
                    Страву пакаштавалі блізу 12 тысяч чалавек. 
                
                
                
                
               
                
                         Нікарагуанскія кухары прыгатавалі гіганцкую страву ў гонар свайго прэзыдэнта Даніэля Артэгі. Гэтага палітыка часта параўноўваюць з Аляксандрам Лукашэнкам. Абодва двойчы пераабіраліся на прэзыдэнцкія тэрміны й мянялі для гэтага Канстытуцыю. 
Нікарагуанскія павары з правінцыі Пас Сэнтра прызналіся ў адданасьці свайму прэзыдэнту Даніэлю Артэгу. У мінулую нядзелю яны прыгатавалі так званую “касу” даўжынёй у 200 мэтраў. Страву яны прысьвяцілі кіраўніку краіны.
“Каса” – гэта мясцовы сырны дэлікатэс, для якога спатрэбілася больш за тону сыроваткі, каля 300 кг вяршкоў, 25 кг цыбулі й 15 літраў аліўкавага алею. Страву пакаштавалі блізу 12 тысяч чалавек.  Павары з Пас Сэнтра прысьвяцілі сырную “касу” пеарабраньню Даніэля Арртэгі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Гэта адбылося месяц таму. 
Даніэль Артэга зьяўляецца блізкім сябрам вэнэсуэльскага лідара Уга Чавэса й іранскага кіраўніка Махмуда Ахмадзінэжада. То бок мае агульных сяброў з Аляксандрам Лукашэнкам. Праўда, у Беларуь Даніэль Артэга пакуль не наведваўся: дзьве ня самыя багатыя краіны мала што могуць даць адна адной. Хоць беларускія трактары актыўна экспартуюцца ў Нікарагуа й карыстаюцца попытам у мясцовых сельскіх гаспадарках.
Стаць прэзыдэнтам Нікарагуа ў трэці раз Даніэлю Артэгу “дазволіў” мясцовы Вярхоўны суд. Цяпер дзейны прэзыдэнт можа абірацца на пасаду прэзыдэнта неабмежаваную колькасьць разоў. Усё па беларускай схеме.    
 
Аляксандар Парошын