Logo Polskiego Radia
Print

Аварыя на буравой плятформе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.03.2012 17:14
З буравой плятформы адбываецца выцек газу, ліквідацыя аварыі працягнецца да паўгоду.

Зь нядзелі на Паўночным моры з бурыльнай плятформы адбываецца выцек газу й нафты. Сёньня спэцыялісты заявілі, што ліквідацыя выцеку можа працягнуцца нават паўгоду. Уладальнікам буравой плятформы зьяўляецца францускі канцэрн “Total”. Паводле ўлад фірмы, з-за аварыі штодзённа ў атмасфэру трапляе 200 тыс. кубамэтраў прыроднага газу. На дадзены момант францускі канцэрн вядзе перамовы па ліквідацыі аварыі са спэцыялістамі з усяго сьвету. Пэрсанал буравой плятформы эвакуяваны. Іншы сусьветны нафтагазавы канцэрн “Shell” таксама эвакуяваў работнікаў з плятформаў, якія разьмешчаныя каля францускага аб’екту.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт