Logo Polskiego Radia
Print

Экалягічны Прыпынак Вудстак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2012 08:00
  • Экалягічны Прыпынак Вудстак.mp3
На фэстывалі быў пабіты рэкорд Гінэса па колькасьці выпампаваная вады сілаю чалавечых мышцаў з падземнай крыніцы.

/

Прыпынак Вудстак (Przystanek Woodstock) праводзіцца штогод з 1995 года, а сваю назву атрымала ў гонар знакамітага Вудстакскага фэстывалю. Самыя арганізатары кажуць пра свой Вудстак як пра «найбуйнейшы ў Эўропе фэстываль на адкрытым паветры». Дэвіз фэстывалю: «Каханьне, сяброўства й музыка».

Арганізатарам фэстывалю зьяўляецца дабрачынны фонд "Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі» й яго заснавальнік Ежы Оўсяк. Кожны год у фэстывалі прымаюць удзел каля 30 музычных калектываў і сотні тысяч удзельнікаў.

Прыпынак Вудстак агромнае значэньне надае экалягічным прынцыпам і ідэям. Ня часта можна сустрэць, каб які-колечы фэстываль так моцна папулярызаваў экалёгію. А на Прыпынак Вудстак прыяжджаюць сотні тысяч чалавек.

Як адзначае прэс-сакратар фонду "Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі» Кшыштаф Добес, экалёгія для арганізатараў зьяўляецца адным з найважнейшых пасылаў, якія зьвязаныя з фэстывалем.

К. Добес: З кожным годам мы падыходзім да гэтага пытаньня ўсё больш сур’ёзна. І насамрэч у многіх месцах фэстывалю нашыя экалягічныя прынцыпы бачныя. Ужо арганізуючы фэстываль мы памятаем пра экалёгію – падпісваюцца адпаведныя дамовы на сэгрэгацыю й пераапрацоўку адкідаў, якія застаюцца пасьля фэстываля. Для арганізацыі фэстываля выкарыстоўваецца электраэнэргія выключна з аднаўляльных крыніц. Пастаўшчык энэргіі дае нам гарантыю, што гэта „зялёная” энэргія.

Адну з найбуйнейшых экалягічных акцый ладзіць партнэр і спонсар Прыпынка Вудстак партал Allegro. Партал штогод б’е які-небудзь рэкорд Кнігі Гінэса, зьвязаны з экалёгіяй.

К. Добес: Сёлета галоўнай тэмай экалягічнай зоны Allegro, зладжанай на фэстывалі, была вада. Арганізатары расказвалі пра каштоўнасьць вады, чаму нельга яе марнаваць, як часта вады не хапае ў многіх месцах зямлі. І сёлета быў пабіты рэкорд Гінэса па колькасьці выпампаваная вады сілаю чалавечых мышцаў з падземнай крыніцы, адмыслова выкапанага калодзежа. У мінулым годзе быў пабіты рэкорд Гінэса па колькасьці накопленай энэргіі, якая была выраблена сілаю чалавечых мышцаў. І гэта сапраўды буйныя акцыі, у якіх ўдзельнічае агромная колькасьць чалавек, прыяжджае судзьдзя з Кнігі рэкордаў Гінэса й робіць дакумэнтацыю рэкорда.

Пры дапамозе помпаў з калодзежа ўдалося выпампаваць 33 кубамэтры вады. У біцьці рэкорду ўдзельнічала каля 4 тысяч чалавек. Выпампаваная вада была перададзена пажарнай службе.

На фэстывалі стала прысутнічаюць экалягічныя арганізацыі. Грынпіс праводзіў з удзельнікамі фэстывалю непасрэдныя сустрэчы, прысьвечаныя экалягічным праблемам. Упершыню на фэстываль завітала найстарэйшая экалягічная арганізацыя Польшчы „Клюб Гая”. Таксама на фэстывалі былі прадстаўнікі Польскага таварыства ветравай энэргіі, якія расказвалі пра сілу ветра, і як яе можна выкарыстаць для вытворчасьці чыстай энэргіі.

Важна, што сэгрэгацыяй сьмецьця займаліся ня толькі арганізатары, але й самыя ўдзельнікі фэстываля.

К. Добес: Былі падрыхтаваныя адмысловыя сьметнікі для сэгрэгацыі. Цягам цэлага фэстываля мы зьвярталі ўвагу, гаварылі, прасілі, будавалі сьвядомасьць таго, як важным зьяўляецца сэгрэгацыя адкідаў. Зразумела, прыбіраючы тэрыторыю пасьля фэстываля, мы таксама прытрымліваліся прынцыпаў сэгрэгацыі. Мы ня можам дапусьціць да таго, каб на самым канцы пра гэта ўсе забуліся. У гэтым годзе ўпершыню было пастаўлена больш за 100 кантэйнэраў для ўдзельнікаў фэстываля. Асабліва нас цешыць факт, што ўдзельнікі імі карысталіся. Эфэкт сапраўды быў станоўчым і ўражліваў. Вядома, што галоўнай была сьвядомасьць, каб зьвярнуць увагу на праблему, каб пра яе размаўляць, а ў будучыні нават ліквідаваць.

Кшыштаф Добец адзначае, што калісьці нават абмяркоўвалася ідэя, каб фэстываль браў энэргію зь нейкай цалкам асобнай крыніцы, напрыклад, ветрака.

К. Добес: Падводзячы вынік, гэта вельмі важная для нас тэма, пра якую мы шмат думаем. Калі дазволіць польскае заканадаўства і ўмовы, то мы б вельмі хацелі, каб фэстываль заўважальным чынам карыстаўся натуральнай энэргіяй. Тым больш, што мы маем сьвядомасьць, што адзін вятрак, якіх у Польшчы апошнім часам зьявілася шмат, у стане выпусьціць патрэбную для арганізацыі фэстываля Прыпынак Вудстак энэргію.

Акрамя гэтага, на прыпынку Вудстак можна было пачуць „рэцыклінгавы аркестар”. Гэта аркестар, які іграў на інструмэнтах, зробленых з другаснай сыравіны. Таксама можна было падзарадзіць тэлефон энэргіяй, выпушчаная дзякуючы язьдзе на ровары. Дарэчы, сярод папярэдніх рэкордаў Вудстаку, быў пабіты рэкорд Кнігі Гінэса ў катэгорыі найбуйнейшы рэцыклінгавы аркестар сьвету.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт