Logo Polskiego Radia
Print

Марскі шлях Кітай-Польшча

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.09.2012 15:26
Неўзабаве могуць адчыніць марскі шлях паміж Гдыняй і кітайскім портам Зугаі.

Польшча замацоўвае супрацоўніцтва зь Кітаем. Невыключаеца, што неўзабаве будзе адчынены марскі шлях паміж Гдыняй і кітайскім портам Зугаі (Zhuhai). У выніку груз з Азіі ва Ўсходнуюю Эўропу пойдзе ў абыход нямецкага Гамбурга.

Падчас сустрэч на ўзроўні ўрадаў гутарка ішла нават аб 10 мільярдах даляраў, якія Кітай гатовы інвэставаць у Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу. Прагучалі канкрэнтыя прапановы й быў падпісаны ліст намераў аб супрацоўніцтве паміж Паморскай спэцыяльнай эканамічнай зонай і зонай Зугаі.

Пры спрыяльных умовах у будучым годзе пачнецца рэалізацыя канкрэтных праектаў.

яс/newseria.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт