Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія прыватныя відэакамэры прыдаюцца ня толькі на дарогах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.02.2013 14:48
Такія камэры мае ўжо адна трэцяя машын у Расеі, цяпер іх уладальнікі ўкідваюць у інтэрнэт запісы, як падаў мэтэарыт.
meteorytmeteorytfot. Polskie Radio

Мэтэарыт, які ўдарыў тыдзень таму ў расейскі Чалябінск, быў, верагодней за ўсё, першай падобнай зьявай у гісторыі, якую зарэгістравала так многа людзей – паведамляе тыднёвае выданьне „Polityka”. Справа ў тым, што расейскія кіроўцы масава мантуюць за лабавым шклом аўто відэакамэры, каб мець доказы, калі здарыцца ДТЗ. Такія камэры мае ўжо адна трэцяя машын у Расеі. А цяпер іх уладальнікі ўкідваюць у інтэрнэт запісы, як падаў мэтэарыт.

У Расеі самы высокі пазазчык дарожных здарэньняў у пераліку на аднаго жыхара. У судах відэазапіс – гэта часта адзіны доказ, хто стаў прычынай аварыі. Паказаньні сьведкаў практычна не бяруцца пад увагу, вельмі распаўсюджана зьява вымантачваньня страхоўкі. Уладальнікі пабітых раней машын адмыслова ідуць на сутыкненьне, каб іншы кіроўца заплаціў ім страхоўку, калі яму не ўдасца даказаць, што ня ён быў віноўны. А гэта магчыма зрабіць толькі пры дапамозе відэазапісу.

Адносна новая зьява – пешаходы, якія кідаюцца пад дарагія машыны, каб атрымаць грашовую кампэнсацыю. Але яшчэ горшае бедства для кіроўцаў – дарожная паліцыя. Нядаўна менавіта ў Чалябінску паліцыя затрымала машыну, а калі кіроўца адмовіўся даць хабар, яго выцягнулі з аўто й пабілі. Камэра запісала й размову пра грошы, і зьбіцьцё. Так што мэтэарыт ня мог застацца незаўважаным.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт