Logo Polskiego Radia
Print

Эпоха Чавэса: 14 змарнаваных гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2013 12:01
Прыхільнікі й праціўнікі пагаджаюцца: у Лацінскай Амэрыцы не было больш уплывовага палітыка, чым Чавэс.
Уґо Чавес був президентом Венесуели у 1999-2013 рр.Уґо Чавес був президентом Венесуели у 1999-2013 рр.EPA/DAVID FERNANDEZ

„Dziennik Gazeta Prawna”: Эпоха Чавэса: 14 змарнаваных гадоў для вэнэсуэльскай эканомікі. Прыхільнікі й праціўнікі Уга Чавэса пагаджаюцца прынамсі ў адным: не было ў Лацінскай Амэрыцы такога ўплывовага палітыка як памерлы ў аўторак Чавэс. А тое, ці яго 14-гадовае панаваньне прынесла больш мінусаў ці плюсаў эканоміцы, зьяўляецца дыскусійным пытаньнем.

Нават самыя закаранелыя праціўнікі Чавэса прызнаюць, што ён зрабіў шмат, каб палепшыць узровень жыцьця найбяднейшых жыхароў краіны, а розьніца паміж даходамі найбяднейшых і найбагацейшых меншая чым калі-небудзь. Праблема ў тым, што прыбытак не павялічыўся значным чынам. Калі можна пагадзіцца з тэзаю, што даход вэнэсуэльцаў цяпер вышэйшы, чым да панаваньня Чавэса, то ўсё ж у параўнаньні з эканомікамі рэгіёну гэты рост не захапляе. Трэба памятаць, што Чавэс меў калясальную перавагу ў выглядзе найбуйнейшых у сьвеце радовішчаў нафты, цана якой у часы панаваньня Чавэса вырасла ў 10 разоў. Напэўна, прэзыдэнт мог зрабіць значна больш.

Менавіта неэфэктыўнае выкарыстаньне даходаў з продажу нафты, а таксама факт, што Чавэс ня змог дывэрсыфікаваць вэнэсуэльскую эканоміку – гэта галоўныя закіды ў яго бок, калі гаворка ідзе пра эканоміку. Нягледзячы на тое, што Вэнэсуэла зьяўляецца адным з найбуйнейшых экспартэраў нафты, то краіна й так мае дэфіцыт бюджэту. Агромнай праблемай зьяўляецца інфляцыя – 20-30% гадавых. Тое, што да прыходу да ўлады Уга Чавэса інфляцыя складала амаль 100% нельга лічыць дастатковым апраўданьнем. Нібы крыху сытуацыя палепшылася, але ўсё ж гэта 14 змарнаваных гадоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт