Эмбрыёны in vitro - дзіця ці не?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        15.04.2013 12:30
                    
                                 
                
                
                    „Dziennik Gazeta Prawna” апісвае беспрэцэдэнтную справу, зьвязаную са штучным апладненьнем у Польшчы.
                
                
                    
                         PAP/Grzegorz Michałowski
PAP/Grzegorz Michałowski
                     
                
                
                
               
                
                         „Dziennik Gazeta Prawna”:  Выданьне апісвае беспрэцэдэнтную справу, зьвязаную са штучным апладненьнем у Польшчы. У Познані ў пракуратуру трапіла скарга на магчымасьць зьдзяйсьненьня злачынства, зьвязанага з магчымым пашкоджаньнем ці зьнішчэньнем эмбрыёнаў in vitro. Гэта першая справа такога тыпу ў Польшчы. Яна можа стаць прэцэдэнтам, паколькі ў краіне няма законаў, якія акрэсьліваюць умовы захоўваньня эмбрыёнаў.
Гаворка пра кантэйнэр з эмбрыёнамі, які быў знойдзены ў прыватнай акулістычнай клініцы, якая калісьці займалася штучным апладненьнем. Клініка магла прадаць апаратуру, але не эмбрыёны. Кіраўніцтва вырашыла іх надалей захоўваць. З дакумэнтаў аднак вынікае, што ў пэўным моманце клініка перастала купляць вадкі азот, патрэбны для захаваньня эмбрыёнаў.
Новы дырэктар клінікі склаў скаргу ў пракуратуру, спаслаўшыся на парушэньне артыкула, які гаворыць пра пашкоджаньне цела зачатага дзіцяці ці пашкоджаньня яго здароўя. Праблема заключаецца ў тым, што ў польскім заканадаўстве юрыдычна не акрэсьлена, ці эмбрыён in vitro таксама зьяўляецца зачатым дзіцём.
Газэта зазначае, што гэтая сытуацыя паказвае, як вельмі не хапае закону, які рэгуляваў бы пытаньне штучнага апладненьня ў Польшчы.
ав