Logo Polskiego Radia
Print

"Арт Сядзіба" шукае сядзібу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.04.2014 10:00
  • art siadziba.mp3
1 траўня яна прымушана зьехаць з памяшканьня, якое займае.

/
"Арт Сядзібу" стварыла група рамантыкаў, якія хацелі разьвіваць беларускую культуру. За два гады існаваньня яна стала выспачкай беларускай мовы, музыкі, мастацтва і нефармальнай адукацыі. Галоўны прынцып “Арт Сядзібы” – не дзяліць тварцоў на сваіх і чужых, даваць прастору кожнаму.

Але гэтую прастору "Арт Сядзіба" ў чарговы раз губляе. 1 траўня яна прымушана зьехаць з памяшканьня, якое займае. Агулам за час існаваньня творцам пяць разоў прыйшлося зьмяняць памяшканьне. На гэты раз каманда "Арт Сядзібы" вырашыла сабраць грошы на куплю ўласнага памяшканьня. Пра дзейнасьць пляцоўкі і яе мару распавёў каардынатар праекту Мікіта Броўка (слухайце далучаны гукавы сайт)

Падрабязнасьці пра дом "Арт Сядзібы" можна знайсьці на сайце artsiadziba.by

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт