Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы напалохалі скандынаваў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2014 18:27
Пасьля выбуху канфлікту ва Ўкраіне Хельсінкі і Стакгольм гатовыя адмовіцца ад нэйтралітэту.
Источник: investwithalex.com

Падчас саміту ў Ньюпорце Фінляндыя і Швэцыя xочуць падпісаць пагадненьне з НАТО аб супольных вайсковых вучэньнях і ваеннай падтрымцы ў выпадку канфліктаў.

Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністо закрануў пытаньне сяброўства з НАТО пасьля таго, як расейскі транспартны самалёт Ан-72 парушыў фінскую паветраную прастору блізу гораду Порва. Гэта быў ужо трэці такі інцыдэнт на працягу тыдня, а раней такое здарылася двойчы ў траўні.

Таксама Швэцыя ў апошніх месяцах скардзілася, што расейскія самлёты ўваходзяць у яе паветраную праcтору.

Галоўнай праблемай з сяброўствам у НАТО гэтых дзьвюх дзяржаваў зьяўляюцца адмоўныя адносіны да гэтай ідэі з боку грамадзян, якія моцна прывязаныя да палітыкі нэйтралітэту. У апытаньні, праведзеным напрыканцы жніўня, супраць далучэньня да НАТО выказаліся 58% фінаў.

Прыняцьцё ў Паўночнаатлянтычны альянс Фінляндыі стварыла б вельмі цікавую геапалітычную сытуацыю. Фінляндыя мае найдаўжэйшую, сярод усіх дзяржаваў ЭЗ, мяжу з Расеяй - 1300 км. Гэта заадно быў бы найдаўжэйшы ўчастак мяжы НАТО з Расеяй. І гэтага дастаткова, каб ідэя далучэньня скандынаўскіх дзяржаваў да альянсу не спадабалася Маскве.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт