Logo Polskiego Radia
Print

Мінфін бярэцца за фірмы, якія ўцякаюць у афшоры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.11.2014 17:06
У некаторых афшорах узровень падатку ад прыбытку складае ўсяго 1% ад прыбытку.

Міністэрства фінансаў Польшчы возьмецца за фірмы, якія працуюць на польскім рынку, але плацяць падаткі за мяжой. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінфіна Матэвуш Шчурэк, паведамляе “Gazeta Wyborcza”. Эўрапейскія журналісты правялі міжнароднае сьледзтва, у выніку якога аказалася, што многія кампаніі, у тым ліку вядомыя ды міжнародныя гіганты, ня плацяць падаткаў у краінах, дзе яны працуюць, у тым ліку і ў Польшчы. І так, Apple, Amazon, Heinz, Pepsi, Ikea ды іншыя фірмы падпісалі з уладамі Люксэмбурга сакрэтныя пагадненьні, дзякуючы якім плацілі ў той краіне малыя падаткі. Здаралася, што ўзровень падатку складаў усяго 1% ад прыбытку. Для параўнаньня: у Польшчы гэты ўзровень - у некалькі дзясяткаў разоў большы. Для вялізнага канцэрна – гэта мізэр, а вось для невялікай краіны, якой зьяўляецца Люксэмбург, гэта сур’ёзныя фінансавыя паступленьні. Тым больш, калі па 1% заплацяць тысячы альбо дзясяткі тысяч кампаній. Прычым у пазьбяганьні падатку згаданым канцэрнам дапамагала вядомая кансалтынгавая кампанія PwC. “Gazeta Wyborcza” падкрэсьлівае, што такая практыка легальная, але з маральнага пункту гледжаньня неадназначная. Эўропа працяглы час ахоплена экнамічным крызысам, людзі трацяць працу, урады павышаюць падаткі, хоць бы падатак на дададзеную вартасьць, і гэта перш за ўсё б’е па кішэні звычайных грамадзян. Фірмы ўцякаюць ня толькі ў Люксэмбург, але таксама на Кіпр, Мальту, у Ліхтэнштэн ды ў іншыя афшоры – там гэтыя кампаніі зарэгістраваныя, хоць эканамічнай дзейнасьцю займаюцца ў Польшчы альбо іншай краіне, бо падаткі ў афшорах проста мізэрныя, нагадвае “Gazeta Wyborcza”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт