25 гадоў пляну Бальцэровіча
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
17.12.2014 16:51
"Нягледзячы на ўсе памылкі і слабасьці, трэба цаніць Польшчу, якую стварылі Мазавецкі і Бальцэровіч".
Leszek Balcerowicz
Выданьне Rzeczpospolita піша пра 25 гадоў, якія прайшлі з пачатку рэалізацыі гэтак званага пляну Лешэка Бальцэровіча, гэта значыць, радыкальных рэформаў у Польшчы, або шокавай тэррапіі, як іх некаторыя завуць.
Цяпер, калі гэты плян прынёс краіне вялікія посьпехі, можна дыскутаваць пра яго памылкі – піша Багуслаў Хработа. Пра фабрыкі, якія не ўдалося ўратавваць, пра бедных людзей, якія не знайшлі свайго месца ў новай сыстэме. Але тады Польшча была на парозе канчатковай паразы, народ узбунтаваўся супраць уласнай дзяржавы. У той Польшчы людзі стаялі ўсю ноч у чэргах па прадукты, харчаваньне куплялі на картачкі, назіраўся глыбокі крызыс працоўнай этыкі.
Ці быў магчымы трэці шлях, пра які казалі камуністы, паколькі слова “капіталізм” было тады нецэнзурнай лаянкай. Не, плян Бальцэровіча быў адзіным выйсьцем. На пачатку не было лёгка. Банкруцтвы, крах прамысловасьці, беспрацоўе, беднасьць. Але палякі вытрымалі і пачалі ўваходзіць у эпоху свабоды. Ці можна было лепей, разумней, асьцярожней? “Напэўна так, але сёньня, асабліва калі я вяртаюся з-за ўходняй мяжы, то думаю, што нягледзячы на ўсе памылкі і слабасьці, трэба цаніць Польшчу, якую стварылі Мазавецкі і Бальцэровіч. І сьвяткаваць гадавіну “шокавай тэрапіі” – піша Багуслаў Хработа.
Rzeczpospolita/нг