Інфармацыйныя войны: тролі, правакацыі й фэйкі (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.06.2015 19:50
Калі гарматы заціхаюць, то слоўныя баталіі паміж дзяржавамі не спыняюцца - жыцьцё ў эпоху інфармацыйных войнаў.
www.psyfactor.org
Інфармацыйная вайна не зьяўляецца нечым новым для чалавецтва. Наадварот: калі гарматы зрэдку ўсё ж заціхалі, то слоўныя баталіі паміж дзяржавамі не спыняліся ніколі. Яшчэ антычныя аўтары ў падрабязнасьцях распавядаюць пра дасканалыя агітацыйныя кампаніі, пры дапамозе якіх палітыкі старажытнасьці спрабавалі аслабіць сваіх супернікаў і дэмаралізаваць іх.
Сёньня ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне пытаньне інфармацыйнай вайны зноў надзвычай актуальнае. Ёсьць толькі адно адрозьненьне: новыя тэхналёгіі. Цяпер звычайны карыстальнік інтэрнэта можа стаць жаўнерам на інфармацыйным полі бітвы.
Як адрозьніць звычайнага карыстальніка ад троля ды правакатара? Як не паддавацца на правакацыі? Што рабіць, калі нехта парушае правілы карыстаньня сацсеткамі?
Наш суразмоўца – Віталь Мароз – кіраўнік праграм новых мэдыя грамадзкай арганізацыі “Інтэрньюс-Украіна”, зь якім мы сустрэліся ў Рызе падчас журналісцкіх курсаў, прысьвечаных выкарыстаньню сацыяльных сетак у сучаснай журналістыцы і арганізаваных Дзярждэпам ЗША. З мэдыяэкспэртам размаўляў Валеры Саўко.
на відэа: В.Мароз падчас лекцыі для ўдзельнікаў сэмінара
размова ў далучаным гукавым файле