Мінае год, як польскі ўрад узначаліла Эва Копач
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.09.2015 15:45
Па рознаму гэты год ацэньваюць правая „Rzeczpospolita” і лібэральная „Gazeta Wyborcza”.
PAP/Radek Pietruszka
Выданьне „Rzeczpospolita” камэнтуе: Улюбёнае словазлучэньне спадарыні прэм’ер-міністра – гэта „цяжкая праца”. Пры любой нагодзе гэтымі словамі яна ацэньвае сваю дзейнасьць ды сваіх міністраў. Аднак праблема ў тым, што не відаць вынікаў гэтай „цяжкай працы”. Сваімі падарожжамі па ўсёй краіне ды ўдзелам у сотнях мерапрыемстваў Копач спрабуе адцягнуць увагу палякаў ад рэальных праблем і даказаць, што яна не зьяўляецца выпадковым кіраўніком ураду. Аднак палітычны сындром дэфіцыту ўвагі ды гіпэрактыўнасьці не схавае таго, што ў Копач няма стратэгіі і дамінуе кароткатэрміновая тактыка. Між іншым, гэта нявырашанае пытаньне ратаваньня польскіх шахтаў. Гэта пры ёй кандыдат Грамадзянскай плятформы сэнсацыйна прайграў прэзыдэнцкія выбары. Яна злекцаменіла скандал з запісамі размоваў палітыкаў у рэстаране, і потым была вымушана паслаць у адстаўку палову свайго ўраду. Яна не змагла зьняць з выбарчых сьпісаў скампраметаваных палітыкаў сваёй партыі. Копач узяла ў свой урад слабых палітыкаў, якія нашкодзілі Польшчы ў ЭЗ падчас перамоваў у справе імігрантаў.
У сваю чаргу „Gazeta Wyborcza” лічыць, што Копач выканала значную частку сваіх абяцаньняў з праграмнай прамовы гадавой даўніны. Копач паказвае, што яна сацыяльны кіраўнік. Зрабіла некалькі крокаў у бок найбяднейшых, напрыклад, дала беспрацоўным бацькам права на платны гадавы дэкрэтны адпачынак. Вучні некалькіх клясаў пачатковай школы й гімназіі атрымалі бясплатныя падручнікі. Прывяла да павелічэньне сродкаў на інвэстыцыйныя крэдыты для прадпрымальнікаў.
Самай буйной паразай ураду Копач трэба лічыць рэструктурызацыю шахтаў і анкалягічны пакет, - напісала "Gazeta Wyborcza”.
яс