Logo Polskiego Radia
Print

"Бясьпека Беларусі патрабуе новага Будапэшцкага мэмарандуму"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.10.2015 12:56
  • агп+бхд.mp3
Палітык: хоць гэты дакумэнт не спрацаваў у адносінах да Ўкраіны, то гэта ня значыць, што пра гэта трэба забыць.
www.flickr.com

Беларусь надта хутка адмовілася ад Будапэшцкага мэмарандуму – дакумэнта, які павінен гарантаваць нам бясьпеку з боку ядзерных дзяржаў пасьля таго, як мы адмовіліся ад гэтай зброі – гаворыць Анатоль Лябедзька.
І хоць гэты дакумэнт не спрацаваў у адносінах да Ўкраіны, то гэта ня значыць, што пра гэта трэба забыць. Беларусь свае абавязкі выканала, выводзячы з тэрыторыі краіны ядзерную зброю. У адказ трэба, каб мы атрымалі гарантыі бясьпекі. Гэта азначае, што сёньня патрэбны новы дакумэнт кшталту Будапэшцкага мэмарандуму, але зь іншым зьместам – зь ясна расьпісанымі гарантыямі й санкцыямі ў адносінах да тых, хто будзе парушаць нашу бясьпеку – дадае лідар АГП. З Анатолем Лябедзькам і старшынём Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім размаўляў Яраслаў Іванюк.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт