Лукашэнкаўскія СМІ спадзяюцца на ПіС
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.11.2015 15:38
Беларуская прапаганда разьлічвае на пацяпленьне на лініі Варшава-Менск.
Паводле галоўных рэдактараў найважнейшых беларускіх дзяржаўных СМІ, новы польскі ўрад у адносінах да Менска будзе весьці больш лагодную палітыку, чым папярэднікі. Пра гэта ішла гаворка ў эфіры дзяржаўнай тэлевізіі. Тым ня менш, Павал Якубовіч з «Савецкай Беларусі» нагадаў, што ў гадах 2005-2007 урад ПіС зрабіў шэраг «непрыязных крокаў у адносінах да Беларусі»: Запусьціў прапагандысцкае тэлебачаньне «Белсат» і «Радыё Рацыя», стварыў стыпэндыйныя праграмы, задача якіх – дэзарыентацыя нашай моладзі, – сьцьвердзіў Якубовіч. – Аднак у Польшчы, і таксама ў ПіС, дрэнныя суадносіны з Летувой, Варшава лічыць, што Вільня перасьледуе польскую меншасьць. Да таго ж палітычныя спрэчкі зь Нямеччынай. "І менавіта гэтыя канфлікты даюць шанцы на нармалізацыю адносін паміж Варшавай і Менскам", адзначыў Якубовіч.
Старшыня дзяржаўнага тэлебачаньня Генадзь Давыдзька раскрытыкаваў найстарэйшую апазыцыйную беларускую партыю БНФ за віншаваньні Яраславу Качынскаму адразу пасьля перамогі на выбарах. БНФ выказаў надзею, што новы польскі ўрад стане заступнікам Беларусі й што дапаможа вызваліцца ад уплыву Расеі й весьці самастойную палітыку.
Gazeta Wyborcza/яс