Падсумаваньне акцыі «Малы памежны рух – даеш старт!» (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.12.2015 20:23
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Малым памежным рухам маглі б скарыстацца больш за 900 тысячаў грамадзян Беларусі.
                
                
                    
                         фота: Я.Іванюк/Беларуская служба
фота: Я.Іванюк/Беларуская служба
                     
                
                
                
               
                
                         Малым памежным рухам, дамова аб якім паміж Польшчай і Беларусьсю была падпісаная 4 гады таму, маглі б скарыстацца больш за 900 тысячаў грамадзян Беларусі. Чаму маглі б? Бо беларускі бок дагэтуль не перадаў у польскае МЗС адпаведных дакумэнтаў.
Апошнія 8 месяцаў беларускія актывісты на Гарадзеншчыне й Берасьцейшчыне, а таксама на польска-беларускіх памежных пунктах праводзілі інфармацыйную кампанію «Малы памежны рух – даеш старт!»
Апрача распаўсюду каляровых буклетаў і плякатаў, якія распавядалі пра розныя аспэкты малога памежнага руху, актывісты пісалі таксама звароты й запыты да дэпутатаў, сэнатараў і ў розныя беларускія ўстановы.
Адказы былі розныя, у тым ліку й пазытыўныя – гаворыць Алесь Зарэмбюк з фонду «Беларускі дом» у Варшаве. Зь ім размаўляў Яраслаў Іванюк.
матэрыял у далучаным гукавым файле