Logo Polskiego Radia
Print

Дзень 15 сьнежня банкі запоўняць надоўга

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.12.2015 14:17
ПіС плянуе абкласьці фінансавыя ўстановы адмысловым падаткам.
pixaby.com

Аўторак, 15 сьнежня, можа стаць днём, які фінансавая галіна Польшчы запомніць надоўга. У парлямэнце адбываецца першае чытаньне законапраекту аб падатку на даходы некаторых фінансавых устаноў, які завуць банкаўскім падаткам, хаця ён датычыць таксама страхавых кампаній – чытаем у выданьні Rzeczpospolita.
Гэты падатак выклікае шмат сумненьняў. Не таму, што фінансавыя ўстановы ня змогуць яго заплаціць, а таму, што ён нясе з сабою многа пагрозаў.

Па-першае, існуе небясьпека аслабленьня крэдытнай актыўнасьці банкаў, і ў выніку ўсёй эканомікі. Ці так здарыцца, да канца не вядома, але рызыка ёсьць. На прыклад, у Вугоршчыне пасьля ўвядзеньня падобнага падатку колькасьць пазык панізілася на адну трэць.

Па-другое, чарговая небясьпека – агульнае пагаршэньне формы ўсёй галіны. Банкам прыйдзецца разьвітацца са шматмільярднымі прыбыткамі, а некаторыя з іх пачнуць працаваць са стратамі. Банкі хутчэй за ўсё перажывуць новаўвядзеньні, хаця нельга забываць пра выпадкі банкруцтваў, як напрыклад СК Банку. Ратаваньне ўкладаў кліентаў абышлося ў 2 млрд. злотых. Калі б пачалі банкрутаваць іншыя ўстановы, дзяржаве прыйшлося б прызначыць вялікія сумы на кампэнсацыі для кліентаў.

Чаму кіруючыя эліты праігнаравалі галасы банкаўскага сэктару, які замест новага падатку прапанаваў павысіць падатак для прадпрымальнікаў (CIT)? Чаму ніхто не палічыў, на колькі ўпадуць даходы ад гэтага падатку, калі панізяцца даходы банкаў? Чаму сур’ёзна не разглядалі прыкладаў іншых краін? Ёсьць дзяржавы, дзе існуюць альтэрнатыўныя, менш рэпрэсіўныя схемы, і яны добра працуюць.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт