Logo Polskiego Radia
Print

Ня піў гарэлку, вырошчваў травы, вышываў і танчыў: іншы бок генэрала Касьцюшкі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.02.2016 18:05
У Варшаве адкрылася выстава, прысьвечаная 270-годзьдзю з дня нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.
flickr.com/tristan

Не піў гарэлку, вырошчваў травы, вышываў і таньчыў. Іншы бок генерала Касьцюшкі
У Варшаве да канца лютага працуе выстава “Тадэвуш Касьцюшка: Мерачоўшчына-Залатурн”.
Тадэвуш Касьцюшка, якому на гэтым тыдні споўнілася 270 гадоў, у сьвеце вядомы як ваенны дзеяч і інжынер. Але апрача барацьбы з Расеяй і змаганьня супраць рабстава ў Амэрыцы, у Касьцюшкі было шмат захапленьняў і хобі. Пра іх расказвае выстава, якая за дзень да юбілею адкрылася ў Музэі X Павільёну ў Варшаве.
“Касьцюшка – гэта сапраўдны чалавек Рэнэсансу й эрудыт”, - гаворыць аўтар выставы, дырэктар Польскай Касьцюшкаўскай Фундацыі Лешак Марэк Кшэсьняк.
Л. М. Кшэсьняк: Ён не піў гарэлкі, толькі віно. Калі паехаў у Амэрыку, то адкрыў там для сябе каву. Касьцюшка вырошчваў лячэбныя травы, розныя зёлкі й вельмі добра ў іх разьбіраўся. Ён займаўся архітэктурай ляндшафту, праектаваў паркі каля магнацкіх сядзібаў. Ён вышываў і трэба сказаць, што даволі добра авалодаў майтэрствам вышыўкі. Ён ведаў і такарскую справу. У яго быў уласны станок, на якім ён зрабіў шмат сваіх мастацкіх твораў. У Францыі Касьцюшка вывучаў жывапіс і сам маляваў карціны, партрэты. Да ўсяго гэтага ён быў яшчэ і кампазытарам. Ён сачыняў вальсы й палянэзы. Яго вальсы для фартэпіяна нават пэўны час прадаваліся ў Лёндане.
Дарэчы, падчас урачыстасьцяў з нагоды 270-годзьдзя з дня нараджэньня Касьцюшкі ў Мерачоўшчыне, Польская Касьцюшкаўская Фундацыя перадала ў дар музэя піяніна 19 ст. Цяпер кожны наведнік музэя зможа жыўцом паслухаць музыку, якую пісаў Касьцюшка. Дарэчы, ён быў ня толькі музыкантам, але й выдатным танцорам.
Апрача пісаньня музыкі, карцін, вырошчваньня зёлак і вышываньня, Касьцюшка быў вялікім мысьляром. Яго ідэі не памерлі разам зь ім і не сталі марганільнымі, гаворыць Кшэсьняк.
Л. М. Кшэсьняк: Касьцюшка быў дэмакратам. За амаль 100 гадоў да адмены прыгоннага права, ён настойвай на тым, каб даць сялянам свабоду. Заўсёды выказваўся за дэмакратычны лад краіны, а не імпэрыю ці аўтарытарызм. Яшчэ задоўга да Леніна ён зьвяртаўся да моладзі, што трэба вучыцца, вучыцца й вучыцца. Ён быў вялікім пэдагогам.
Калі Касьцюшка жыў у Швайцарыі, то заклікаў польскіх студэнтаў прыязджаць туды й вучыцца новым мэтадам сельскагаспадарчай дзейнасьці. Калі яны прыязджалі ў Швайцарыю, ён асабіста ім дапамаў.
Падчас знаходжаньня ў Амэрыцы, Касьцюшка загадаў за свае даходы выкупіць рабоў, якія ваявалі разам зь ім, дапамагчы ім атрымаць адукацыю й набыць ім зямлю.
Л. М. Кшэсьняк: Ён – сучасны грамадзянін Эўропы. Касьцюшка прадугледзеў, што Эўропа аб’яднаецца. Ён быў вялікім візіянерам. Яго сучасьнікі казалі, што ён быў вельмі сумленным чалавекам. Касьцюшка не браў хабараў, што было вельмі нехарактэрна для тагачаснай шляхты. Для палякаў ён герой, бо ён першы ў нашай гісторыі, хто ўзьняў паўстаньне за незалежнасьць. Калі б не было паўстаньня Касьцюшкі, то Польшча не вытрымала б 123 гады расейскага іга. Для беларусаў гэта ўзор дэмакрата й проста пасьпяховага земляка. Уявіце сабе, што чалавек зь невялікага дома ў Мерачоўшчыне паехаў у Амэрыку, стаў там нацыянальным героем, якога ўшанавалі помнікам перад Белым Домам.
Выстава, якую Лешак Марэк Кшэсьняк падрыхтаваў з нагоды 270-годзьдзя Касьцюшкі, называецца “Тадэвуш Касьцюшка: Мерачоўшчына-Залатурн”. Экспазыцыя адкрытая да канца лютага.
Л. М. Кшэсьняк: Там ёсьць выявы месца, дзе нарадзіўся Касьцюшка. Гэта нязьмененыя індустрыялізацыяй краявіды. Яны й сёньня такія, якія іх 270 гадоў таму бачыў Касьцюшка. Ёсьць багата здымкаў з Залатурна ў Швайрацыі, дзе Касьцюшка памёр у 1817 годзе. Гэта выстава ахоплівае ўсё жыцьцё нашага героя: ад нараджэньня й сьмерці.
На выставе ў Галерэі “Бяляньская брама” Музэя X Павільёна прадстаўлена больш за 100 прац зьвязаных з жыцьцём Тадэвуша Касьцюшкі.
Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША памёр 15 кастрычніка 1817 года ў Швайцарыі. Яго пахавалі ў езуіцкім касьцёле, але праз год парэшткі былі перавезеныя ў Кракаў і пахаваныя ў Вавэльскім замку. Урна з сэрцам Касьцюшкі трапіла ў Польшчу пасьля 1927 года. Яна знаходзіцца ў былой каралеўскай капліцы Каралеўскага замку ў Варшаве.

Тадэвуш Касьцюшка, якому на гэтым тыдні споўнілася б 270 гадоў, у сьвеце вядомы як ваенны дзеяч і інжынер. Але, апрача барацьбы з Расеяй і змаганьня супраць рабства ў Амэрыцы, у Касьцюшкі было шмат захапленьняў і хобі. Пра іх расказвае выстава, якая за дзень да юбілею адкрылася ў Музэі X Павільёну ў Варшаве.

“Касьцюшка – гэта сапраўдны чалавек Рэнэсансу й эрудыт”, - гаворыць аўтар выставы, дырэктар Польскай Касьцюшкаўскай Фундацыі Лешак Марэк Кшэсьняк.

Л. М. Кшэсьняк: Ён ня піў гарэлкі, толькі віно. Калі паехаў у Амэрыку, то адкрыў там для сябе каву. Касьцюшка вырошчваў лячэбныя травы, розныя зёлкі й вельмі добра ў іх разьбіраўся. Ён займаўся архітэктурай ляндшафту, праектаваў паркі каля магнацкіх сядзібаў. Ён вышываў і трэба сказаць, што даволі добра авалодаў майтэрствам вышыўкі. Ён ведаў і такарскую справу. У яго быў уласны станок, на якім ён зрабіў шмат сваіх мастацкіх твораў. У Францыі Касьцюшка вывучаў жывапіс і сам маляваў карціны, партрэты. Да ўсяго гэтага ён быў яшчэ і кампазытарам. Ён сачыняў вальсы й палянэзы. Яго вальсы для фартэпіяна нават пэўны час прадаваліся ў Лёндане.

Дарэчы, падчас урачыстасьцяў з нагоды 270-годзьдзя з дня нараджэньня Касьцюшкі ў Мерачоўшчыне, Польская Касьцюшкаўская Фундацыя перадала ў дар музэя піяніна 19 ст. Цяпер кожны наведнік музэя зможа жыўцом паслухаць музыку, якую пісаў Касьцюшка. Дарэчы, ён быў ня толькі музыкантам, але й выдатным танцорам.
Апрача пісаньня музыкі, карцін, вырошчваньня зёлак і вышываньня, Касьцюшка быў вялікім мысьляром. Яго ідэі не памерлі разам зь ім і ня сталі марганільнымі, гаворыць Кшэсьняк.

/

Л. М. Кшэсьняк: Касьцюшка быў дэмакратам. За амаль 100 гадоў да адмены прыгоннага права, ён настойвай на тым, каб даць сялянам свабоду. Заўсёды выказваўся за дэмакратычны лад краіны, а не імпэрыю ці аўтарытарызм. Ён зьвяртаўся да моладзі, што трэба вучыцца, вучыцца й вучыцца. Ён быў вялікім пэдагогам.

Калі Касьцюшка жыў у Швайцарыі, то заклікаў польскіх студэнтаў прыязджаць туды й вучыцца новым мэтадам сельскагаспадарчай дзейнасьці. Калі яны прыязджалі ў Швайцарыю, ён асабіста ім дапамагаў.

Падчас знаходжаньня ў Амэрыцы, Касьцюшка загадаў за свае даходы выкупіць рабоў, якія ваявалі разам зь ім, дапамагчы ім атрымаць адукацыю й набыць ім зямлю.

Л. М. Кшэсьняк: Ён – сучасны грамадзянін Эўропы. Касьцюшка прадугледзеў, што Эўропа аб’яднаецца. Ён быў вялікім візіянерам. Яго сучасьнікі казалі, што ён быў вельмі сумленным чалавекам. Касьцюшка ня браў хабараў, што было вельмі нехарактэрна для тагачаснай шляхты. Для палякаў ён герой, бо ён першы ў нашай гісторыі, хто ўзьняў паўстаньне за незалежнасьць. Калі б не было паўстаньня Касьцюшкі, то Польшча не вытрымала б 123 гады расейскай акупацыі. Для беларусаў - гэта ўзор дэмакрата й проста пасьпяховага земляка. Уявіце сабе, што чалавек зь невялікага дома ў Мерачоўшчыне паехаў у Амэрыку, стаў там нацыянальным героем, якога ўшанавалі помнікам перад Белым Домам.

Выстава, якую Лешак Марэк Кшэсьняк падрыхтаваў з нагоды 270-годзьдзя Касьцюшкі, называецца “Тадэвуш Касьцюшка: Мерачоўшчына-Залатурн”. Экспазыцыя адкрытая да канца лютага.

Л. М. Кшэсьняк: Там ёсьць выявы месца, дзе нарадзіўся Касьцюшка. Гэта нязьмененыя індустрыялізацыяй краявіды. Яны й сёньня такія, якія іх 270 гадоў таму бачыў Касьцюшка. Ёсьць багата здымкаў з Залатурна ў Швайцарыі, дзе Касьцюшка памёр у 1817 годзе. Гэтая выстава ахоплівае ўсё жыцьцё нашага героя: ад нараджэньня да сьмерці.

На выставе ў Галерэі “Бяляньская брама” Музэя X Павільёна прадстаўлена больш за 100 прац, зьвязаных з жыцьцём Тадэвуша Касьцюшкі.

Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША памёр 15 кастрычніка 1817 года ў Швайцарыі. Яго пахавалі ў езуіцкім касьцёле, але праз год парэшткі былі перавезеныя ў Кракаў і пахаваныя ў Вавэльскім замку. Урна з сэрцам Касьцюшкі трапіла ў Польшчу пасьля 1927 года. Яна знаходзіцца ў былой каралеўскай капліцы Каралеўскага замку ў Варшаве.

ДГ

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт