Logo Polskiego Radia
Print

Як стваралася БНР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.03.2016 12:30
  • Як стваралася БНР.mp3
Трэба адрозьніваць два паняцьці – дзяржаўнасьці і дзяржавы. Дзяржава – гэта вышэйшая, апошняя форма дзяржаўнасьці, - тлумачыць В.Мазец.
foto: xrest.ru

Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана на этнічнай беларускай тэрыторыі 25 сакавіка 1918 году. З гэтага часу прайшло ўжо амаль 100 гадоў.

За гэты час дасьледчыкі ў асноўным займаліся вывучэньнем гісторыі беларускай дзяржавы. Тым часам – як лічыць Валянцін Мазец зь Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі – ня менш важным зьяўляецца сам працэс, які прыводзіць да стварэньня дзяржавы.

Трэба адрозьніваць два паняцьці – дзяржаўнасьці і дзяржавы. Дзяржава – гэта вышэйшая, апошняя форма дзяржаўнасьці, а працэс інстытуцыяналізацыі дзяржаўнасьці вядзе да ўзьнікненьня дзяржавы.

У 1918 годзе працэс інстытуцыяналізацыі беларускай дзяржаўнасьці падыходзіў да сваёй завяршальнай стадыі, а менавіта да працэсу фармаваньня дзяржаўных інстытуцыяў.

Гутарка ў далучаным файле

tags: audio-by
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт