Мігрантаў баіцца той, хто іх ня ведае
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.04.2016 11:00
У краінах ЭЗ працоўную міграцыю некарыснай для краіны лічаць 52% апытаных.
Photo:PAP/EPA/ORESTIS PANAGIOTOU
Амаль дзьве траціны палякаў лічаць, што эканамічная эміграцыя некарысная для Польшчы. Пра гэта сьведчаць вынікі глябальнага апытаньня „End of Year”. Гэта ўдвая больш чым у сярэднім па сьвеце, паколькі сярод больш чым 68 тыс. рэспандэнтаў з 69 краінаў, ахопленых дасьледаваньнем „Gallup International”, гэткі пункт гледжаньня прадстаўляе толькі 32%, паведамляе тыднёвік „Newsweek”.
Найменш прыхільна да працоўных мігрантаў ставяцца жыхары Заходняй Азіі (66 адсоткаў), а таксама Блізкага Ўсходу й Паўночнай Афрыкі (55 адсоткаў). На трэцім месцы апынуліся Эўропа й Паўднёвая Амэрыка(50 адсоткаў). Далей ідуць Паўночная Амэрыка (37 адсоткаў), краіны Чорнай Афрыкі (33 працэнты), Паўднёвай Азіі (32 адсоткi) і, нарэшце, Усходняй Азіі й Акіяніі (19 адсоткаў).
Аўтары дакладу падкрэсьліваюць, што ў краінах Эўразьвязу працоўную міграцыю, як некарысную для краіны лічаць 52 адсоткі апытаных. У іншых эўрапейскіх краінах гэты паказчык складае 44 адсоткі.
„Тым ня менш усюды міграцыя выклікае вялікія эмоцыі, паколькі гаворка ідзе ня толькі пра эканамічныя пытаньні, але таксама грамадзкія й палітычныя”, - кажа старшыня „Gallup International” Жан-Марк Легер (фран. Jean-Marc Leger).
Паводле Сабіны Кубіцель-Лядзіньскай (поль. Sabina Kubiciel-Lodzińska) з Факультэту эканомікі й мэмэджмэнта Апольскага ўнівэрсытэту, большасьць палякаў успрымае імігрантаў, як канкурэнтаў на рынку працы. Прыхільнасьць да іх расьце сярод тых, хто асабіста ведае хоць аднаго імігранта. У сваю чаргу тыя, хто сам выяжджаў на працу за мяжу прысутнасьць іншаземцаў лічыць карыснай, паведамляе тыднёвік „Newsweek”.
аз