Дыплём ВНУ не дае гарантыі добрай працы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.04.2016 14:18
Можа лепш пайсьці ў тэхнікум, і адразу пасьля яго заканчэньня атрымаць нядрэнную работу.
pixabay.com
Тэхнікумы і вучылішчы карыстаюцца ў Польшчы ўсё большай папулярнасьцю. Фірмам патрэбныя каля 400 тыс. выпускнікоў прафэсійных школ – піша «Puls Biznesu». І таму маладыя людзі думаюць, ці варта ісьці ў вышэйшую навучальную ўстанову, вучыцца пяць гадоў, і пазьней зачастую стаць беспрацоўным. Ці ня лепш пайсьці ў тэхнікум, і адразу пасьля яго заканчэньня атрымаць нядрэнную работу? Апытаньні, праведзеныя Лябараторыяй лічбавай эканомікі ДЭЛяб, паказваюць, што 98% выпускнікоў прафэсійных школ знаходзяць працу, у тым ліку палова – па сваёй прафэсіі.
Яшчэ нядаўна здавалася, што дыплём ВНУ дае гарантыю працы. Калісьці сапраўды так было, але цяпер ужо не. Псыхоляг або сацыёляг з вышэйшай адукацыяй ня могуць знайсьці працу, а водаправодчык і сьлесар знаходзяць працаўладкаваньне без ніякіх праблем.
Дзяўчыны таксама ўсе часьцей выбіраюць прафэсійныя школы, хаця яны як правіла ідуць вучыцца цырульнай справе. Мала жанчын у будаўніцтве. Прычына ў выхаваньні – дзяўчынкі займаюцца дома гатаваньнем ежы, прыбіраньнем кватэры, рэдка бацькі прапануюць ім нешта адрамантаваць ці дапамагчы бацьку. Таму рэдка дзяўчыны могуць даведацца, што ў іх таксама ёсьць здольнасьці ў гэтай сфэры.
Puls Biznesu/нг