Logo Polskiego Radia
Print

Бальцэровіч і грошы з «Panama Papers»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.04.2016 15:44
Фонд фінансавала кампанія з Карыбскіх выспаў.
foto: www.for.org.pl

Фонд «Форум грамадзянскага разьвіцьця» (поль. Forum Obywatelskiego Rozwoju) Лешка Бальцэровіча атрымаў ахвяраваньне ад арганізацыі швэйцарскага бізнэсмэна Бруна Вальсанджакома (Bruno Valsangiacomo), прозьвішча якога зьявілася ў кантэксьце нашумелага фінансавага скандалу «Panama Papers», – паведамляе «Gazeta Polska».

Фонд «Форум грамадзянскага разьвіцьця» паўстаў па ініцыятыве Лешэка Бальцэровіча ў 2007 годзе. Былы старшыня Нацыянальнага банку Польшчы ўзначальвае ўправу фонду.

Бальцэровіч і яго НДА вядомыя моцнай крытыкай партыі «Права й справядлівасьць» і эканамічнай палітыкі дзейснага ўраду.

У «Кодэксе сумленнай практыкі» фонду падкрэсьліваецца: «Ва ўсіх сфэрах дзеяньня, уключна з прыцягненьнем сродкаў, арганізацыя прытрымліваецца высокіх этычных стандартаў».

Тым часам донарам фонду Лешка Бальцэровіча зьяўляецца фірма «Fairfield Corporation N.V», зарэгістраваная на востраве Кюрасао на Карыбах.

Колькі грошай карыбская суполках швэйцарскага бізнэсоўца перадала фонду Бальцэровіча й ці арганізацыя ведала, ад каго бярэ грошы? У фондзе газэце адказалі, што «яны не паведамляюць пра дамовы з донарамі і сумы ахвяраваньняў».

Варта заўважыць, што заснавальнікам канцылярыі «Mossak Fonseca», якая дапамагала бізнэсоўцам хаваць даходы ў падатковых раях, і кліентам якой быў швэйцарскі донар польскай арганізацыі, быў сын нямецкага нацыста Юрген Моссак. У 80-х гадах ён прадстаўляў фірму «SAS», якая гандлявала зброяй паміж ПНР і тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Gazeta Polska

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт