Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства аховы здароўя зьмяняе стаўленьне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.05.2016 13:44
Нормы харчаваньня школьнікаў былі надта жорсткія, у выніку многія бацькі перасталі купляць абеды.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Gazeta Wyborcza» ацэньвае, якім чынам распараджэньне Міністэрства аховы здароўя Польшчы аб карысным харчаваньні ў школах паўплывала на апэтыт школьнікаў. Дакумэнт, прыняты перад пачаткам навучальнага году, акрэсьліваў максымальныя колькасьці солі, цукру, тлушчу ды іншых прыпраў у абедах для дзяцей. Амаль у палове школ, у якіх была праведзена праверка, вялікая частка ежы проста выкідваецца, паколькі вучні не жадаюць есьці несалёныя, нятлустыя і несалодкія абеды. У некаторых школах нават адна чацьвёртая ежы трапляе ў сьметніцу. У выніку многія бацькі проста перасталі купляць дзецям абеды.

Дзеці ня хочуць есьці нясмачных абедаў, тым больш, калі дома чакаюць іх на сталах сальніца і цукерніца. Бацькі як правіла самі харчуюцца дрэнна. Амаль тры чацьвёртыя апытаных прызналіся, што ядуць чыпсы і салодкія ласункі паміж галоўнымі прыёмамі ежы.

Польскія дзеці паўнеюць хутчэй за іншых у Эўропе. Ужо 30% хлопчыкаў і 25% дзяўчынак у апошнім клясе базавай школы мае празьмерную вагу, якая можа выклікаць сур’ёзныя хваробы ў дарослым жыцьці. Таму Мінздароўя прымушана прымаць адпаведныя меры, хаця цяпер чыноўнікі прызналіся, што зьмены былі надта радыкальныя. Таму нормы будуць крыху менш жорсткія.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт