Logo Polskiego Radia
Print

Поўдзень Эўропы не выходзіць э эканамічнага крызысу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.07.2016 16:21
Найгоршая сытуацыя ў Грэцыі, нягледзячы на турыстычны бум, які перажывае краіна.
Photo: pixabay.com/CC0

Міграцыйны крызыс адцягнуў увагу Старога кантынэнту ад эканамічных праблем. Сур’ёзныя клопаты маюць краіны з поўдня ЭЗ. Тэму асьвятляе штодзёнка “Dziennik Gazeta Prawna”.

Найгорш сытуацыя ў Грэцыі, нягледзячы на турыстычны бум, які перажывае дадзеная краіна. Летась быў рэкорд – Эляду наведала 23,5 мільёны турыстаў. На бягучы год даюць яшчэ лепшыя прагнозы. Аднак турызм ня выцягне краіну са дна. Грэцкі ВУП летась скараціўся на 0,6%, рост прагназуецца празь некалькі год. Беспрацоўе перавысіла 25%, а сярод моладзі ў два разы больш. Людзі не чакаюць на паляпшэньне сытуацыі: з Грэцыі зьехала амаль 500 тысяч чалавек з вышэйшай адукацыяй.

У ня менш складанай сытуацыю знаходзіцца й Партугалія. Здавалася б, што палітыка ашчаднасьці ды рэформ дазволіла Лісабону разварушыць эканоміку. Летась партугальская эканоміка адзначыла невялікі рост, аднак прыход да ўлады сацыялістаў зьмяніў тэндэнцыю. Пачаўся рост дзяржаўнага доўгу, на што рынкі зарэагавалі падзеньнем рэйтынга партугальскіх аблігацый. У падобнай сытуацыі знаходзяцца й гішпанцы. Тут таксама эканоміка расьце, але застаецца высокім беспрацоўе, а ўзровень жыцьця зьнізіўся.

У найгоршай сытуацыі цяпер знаходзіцца Італія. Выданьне зазначае, што банкаўскі сэктар краіны балянсуе на мяжы банкруцтва. Гэта азначае моцны ўдар па італійскай эканоміцы, што ў сваю чаргу можа прывесьці да палітычных зьмен у краіне. Сярод італьянцаў здабываюць папулярнасьць эўраскэптыкі, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт