Logo Polskiego Radia
Print

Куды заварочвае турэцкі карабель?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.08.2016 15:30
  • турэцкі карабель.mp3
15 ліпеня ў Турэччыне мела месца спроба вайсковага перавароту.
Photo: AMISOM Public Information/flickr.com/Commercial use allowed

Путч зазнаў паразу і цяпер прэзыдэнт Эрдаган ладзіць у краіне шырокамаштабныя чысткі. Куды гэта прывядзе Турэччыну?

У Турэччыне не сьціхаюць рэпрэсіі пасьля спробы вайсковага перавароту. Анкара заяўляе, што ў краіне існуе паралельная “дзяржава ў дзяржаве” зьвязаная з рухам Гюлена. Менавіта гэтага мусульманскага духоўнага, Эрдаган абвінавачвае ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту. Па ўсё краіне не сьціхаюць арышты ды затрыманьні нібыта прыхільнікаў Гюлена. Паводле апошніх інфармацый у турме знаходзіцца каля 20 тысяч чалавек. Яшчэ каля 60 тысяч звольнена з працы. Сярод іх мноства судзьдзяў, вайскоўцаў, журналістаў, бізнэсоўцаў ды чыноўнікаў.

На Захадзе гэтую палітыку назвалі “паляваньнем на вядзьмаркі”. Шырыцца крытыка, каб не адмяняць візы для туркаў ды канчаткова адмовіць туркам права на далучэньне да ЭЗ. Ёсьць і больш жорсткія ацэнкі. Некаторыя журналісты ды экспэрты кажуць пра тое, што Эрдаган будуе цяпер у Турэччыне ісламскую дзяржаву.

Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю ў Турэччыне усходазнаўцу ды палітоляга з Цэнтра Астрагорскага Сяргея Богдана.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт