Logo Polskiego Radia
Print

Лябедзька: Лёс мандату Канапацкай вырашыць партыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.09.2016 12:20
  • Лябедзька.mp3
Па яго словах, у праходжаньні Канапацкай у Палату прадстаўнікоў ёсьць свае плюсы й мінусы.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У склад парлямэнту вылучаная кандыдатка ад АГП Ганна Канапацкая. Лёс дэпутацкага мандата партыя будзе вырашаць калегіяльна. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Па яго словах, у праходжаньні Канапацкай у Палату прадстаўнікоў ёсьць свае плюсы й мінусы. Анатоль Лябедзька адзначыў, што пры гэтым іх ацэнка выбараў не памянялася.

А. Лябедзька: Нашы ацэнкі не мяняюцца. Мы перакананыя, што ў Беларусі няма выбараў. Ёсьць выбарчая палітычная кампанія са спэцыфічнымі ўмовамі й ня больш таго. Няма стандартаў АБСЭ. Няма сумленных выбараў. Улада кантралюе вынікі выбараў на ўсіх акругах і акруга Канапацкай не выключэньне. Пры гэтым мы дадаём, што яна правяла моцную кампанію, адпрацавала са сваёй камандай ад першага па апошні дзень сумленна. У яе добры патэнцыял. Што рабіць з мандатам Канапацкай мы будзем вырашаць калегіяльна, як гэта робіцца ў дэмакратычнай структуры.

Лідар АГП паведаміў, што ў аўторак а 11 гадзіне пройдзе прэс-канфэрэнцыя, на якой будзе агучана рашэньне партыі ў справе мандату Ганна Канапацкай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт