Пагрозы Расеі і слабасьць NATO
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
25.11.2016 15:35
Пуцін: "Калі будзе неабходнасьць, то мы будзем атакаваць нашай ракетнай сыстэмай аб’екты, якія нясуць пагрозу нашай бясьпецы».
Facebook
Расея разьмяшчае ў Калінінградзкай акрузе балістычныя ракеты Іскандэр, а Пуцін заявіў пра «прэвэнтыўныя меры» супраць экспансіі NATO.
Некалькі дзён таму расейскае тэлебачаньне паказала інтэрвію Пуціна рэжысёру Аліверу Стоўну. “Чаму мы рэагуем настолькі эмацыйна? Таму што нас непакояць рашэньні NATO”, – казаў Пуцін. «Мы вымушаны прыняць прэвэнтыўныя крокі. Гэта значыць, што калі будзе неабходнасьць, то мы будзем атакаваць нашай ракетнай сыстэмай аб’екты, якія нясуць пагрозу нашай бясьпецы», - тлумачыў расейскі прэзыдэнт.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг сьцьвердзіў, што дзеяньні альянсу маюць абарончы характар і прымаюцца ў адпаведнасьці з сытуацыяй. Ён раскрытыкаваў Расею за напад на Ўкраіну і разьмяшчэньне дадатковых атрадаў ва Ўсходняй Эўропе.
Зьявілася таксама інфармацыя, што Турцыя вядзе перамовы з Расеяй пра пастаўкі супрацьракетнай сыстэмы С-400. Магчымае пагадненьне ў гэтай справе выклікала супраціў з боку чальцоў NATO.
Polska The Times/яс