Logo Polskiego Radia
Print

Новая справа для судоў, зьвязаная са зьявай "sharenting"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.12.2016 11:46
Некаторыя бацькі не ўяўляюць сабе пражыць аднаго дня без магчымасьці паставіць здымкі ў сацсеткі.
Photo: pixabay.com

У выданьні „Polityka” тэма, зьвязаная з новымі тэхналёгіямі. У верасьні маладая аўстрыйка адразу, калі ёй споўнілася 18 гадоў, падала позву ў суд супраць уласных бацькоў, якія, на яе думку, выкарыстоўвалі яе здымкі, каб без яе згоды паставіць іх у інтэрнэт. Дзяўчына кажа, што знаёмыя маглі ўбачыць яе маленькую нагішом або на гаршку. Просьбы ануляваць здымкі нічога не далі, таму дзяўчына пайшла далей – у суд.

Такіх спраў можа быць усё больш, паколькі як-раз вырасла пакаленьне бацькоў, якія пачалі дзяліцца з іншымі навінамі і здымкамі ў сацсетках.

Гэтая зьява нават ужо адпаведна названая – на ангельскай мове sharenting (ад словаў share – дзяліцца і parenting – гадаваць дзяцей). Некаторыя бацькі пачынаюць ставіць здымкі свайго дзіцяці ў сацсеткі ўжо з моманту яго народзінаў. Большасьць не разумее, якія наступствы могуць мець такія паводзіны. Здымаюць дзяцей нагішом падчас купаньня, калі яны сядзяць на гаршку, брудныя, робяць фатаграфіі інтымных органаў. Часам здымкі робяць такое ўражаньне, быццам бы дзеці зьяўляюцца прадуктам, які трэба цікава падаць, каб атрымаць больш “лайкаў”. Дзеці, калі дароснуць, могуць адчуць сябе выкарыстанымі. І падаць у суд, як маладая аўстрыйка. Але для суду гэта будзе нялёгкая задача, паколькі да 16-ці гадоў бацькі вырашаюць за дзяцей, якія здымкі можна паставіць у інтэрнэт.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт