Logo Polskiego Radia
Print

36% палякаў па-сяброўску адносяцца да ўкраінцаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.03.2017 13:22
Гэта самы высокі адсотак з таго часу, калі ЦАГД пачаў праводзіць такія дасьледаваньні.
Даведнік для грамадзянаў Украіны ў Польшчы, выдадзены фондам "Наш Вибір". Даведнік для грамадзянаў Украіны ў Польшчы, выдадзены фондам "Наш Вибір". naszwybir.pl

Цэнтар апытаньня грамадзкай думкі (CBOS) правёў дасьледаваньні, як палякі адносяцца да прадстаўнікоў іншых народаў. «Gazeta Polska Codziennie» зьвяртае ўвагу на тое, што 36% апытаных адказала, што яны з сымпатыяй адносяцца да ўкраінцаў. Здавалася б, гэта ня так шмат, але гэта самы высокі адсотак з таго часу, калі цэнтар пачаў праводзіць такія апытаньні. Варта адзначыць, што таксама палякі цягам апошніх гадоў апынаюцца на самых высокіх месцах у рэйтынгу сяброўскіх адносінаў з боку ўкраінцаў.

Пра што гавораць гэтыя дадзеныя? Пра перамогу рэчаіснасьці над нерэчаіснасьцю. У віртуальнай прасторы, пры падбухторваньні трэцяга боку, ідзе працэс распальваньня нянавісьці паміж палякамі і ўкраінцамі. Апошні прыклад – разбурэньне польскіх помнікаў ва Ўкраіне. З іншага боку, польскія левыя і лібэральныя сілы распавядаюць пра быццам бы вялікую ксэнафобію палякаў, і таму сквапна паведамляюць пра кожны выпадак дрэнных адносінаў палякаў да ўкраінцаў.

А дзе ляжыць праўда? Першы раз з часоў Другой сусьветнай вайны звычайныя палякі штодзённа сустракаюць звычайных украінцаў. Галоўным чынам у выніку прыезду гэтых апошніх на работу ў Польшчу. Нельга сказаць, што польска-украінскія адносіны на дзяржаўным узроўні ідэальныя. Аднак на ўзроўні кантактаў звычайных людзей гэтыя адносіны добрыя, а нават вельмі добрыя.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт