Logo Polskiego Radia
Print

Урад мае намер абкласьці падаткам заробкі студэнтаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2017 13:57
Паводле ўраду, адсутнасьць сацыяльных узносаў уплывае на ўзровень будучай пэнсіі працуючых студэнтаў.
Jirka Matousek/flickr.com

Польскія ўлады рыхтуюць зьмены ў правілах па працаўладкаваньні студэнтаў, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”. У цяперашні час за вучняў і студэнтаў, якім ня больш за 26 гадоў, і якія працуюць паводле часовых дамоваў, працадаўцы ня мусіць выплачваць сацыяльных узносаў.

Гэткі від дамовы з працадаўцам выбірае 80-90% працуючых студэнтаў і вучняў. Дзякуючы гэтаму, яны могуць зарабіць больш, а працадаўцы з-за ніжэйшых коштаў працаўладкоўваюць іх больш ахвотна.

Кабінэт міністраў Бэаты Шыдла абмяркоўвае мэтазгоднасьць далейшага вызваленьня ад выплаты ўзносаў на будучую пэнсію й на пэнсію па інваліднасьці працуючай моладзі й студэнтаў, то бок людзей, якім менш за 26 гадоў. Пра гэта гаворка ішла падчас паседжаньня парлямэнцкай Камісіі па пытаньнях сацыяльнай палітыкі і сям'і. Хутчэй за ўсё зьмены закрануць таксама ўсіх, якія працуюць паводле часовых кантрактаў на працу.

Дзякуючы гэтым зьменам павінны вырасьці паступленьні ў Фонд сацыяльнага забесьпячэньня, у якім праз 5-6 гадоў можа не хапаць нават 300 мільярдаў злотых на выплату пэнсіяў. Паводле ўраду, адсутнасьць страхавых узносаў уплывае на ўзровень пэнсіі, якую атрымаюць працуючыя студэнты, а таксама пазбаўляе іх магчымасьці атрымаць кампэнсацыю ў выніку няшчаснага выпадку на працы, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт