Logo Polskiego Radia
Print

Прадпрымальнікі знайшлі магчымасьць абыйсьці расейскае эмбарга на садавіну

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.03.2017 13:12
Расейскім гандлярам прыходзіцца купляць польскія яблыкі. Кожны прытрымліваецца правіла «Не пытай, не адказвай».
pixabay.com/Public Domain CC0

"Плады ціхага супрацоўніцтва" – пад такім загалоўкам «Dziennik Gazeta Prawna» апісвае экспарт польскіх яблыкаў на ўсходнім напрамку. Продаж вяртаецца да рэкордных паказчыкаў. Акрамя новых рынкаў збыту, польскія прадпрымальнікі знайшлі магчымасьць абыйсьці эмбарга, уведзенае Расеяй на ўвоз польскай садавіны. Польскія яблыкі трапляюць у расейскія крамы пад выглядам беларускіх. Кожны бок цудоўна разумее, у чым справа, але кожны прытрымліваецца правіла «Не пытай, не адказвай».

Польшча зьяўляецца самым буйным вытворцам яблыкаў у Эўропе. Ніколі не было праблем з іх продажам, да часу анэксіі Крыму і ахалоджваньня польска-расейскіх адносін. Калі Расея ўвяла забарону на ўвоз садавіны, здавалася, што гэтая галіна збанкрутуе. Аднак празь некалькі гадоў відаць, што гандаль адрадзіўся, нягледзячы на палітычныя праблемы. Пошук новых рынкаў, праўда, ідзе з цяжкасьцю, але і польскія гандляры, і расейскія атрымальнікі паціху адобрылі новую фікцыю. Кожны ведае, што яблыкі «на беларускіх паперах» на самой справе польскія. Гандаль проста пайшоў на крок далей, чым палітыка.

Расейцы афіцыйна забараняюць сваім прадпрымальнікам купляць яблыкі з Польшчы, але тыя купляюць іх праз пасярэднікаў з іншых краін, паколькі ня могуць без іх абысьціся. Расейскія яблыкі вырошчваюцца галоўным чынам у малых гаспадарках, на дачах і прыватных невялікіх садах. Яны як правіла не трапляюць у вялікія гандлёвыя сеткі, якім не хапае гэтай садавіны. У Расеі бракуе таксама складоў для захоўваньня яблык. Таму садавіны шмат адразу пасьля ўраджаю, але няма зімой. Так што прыходзіцца купляць польскія яблыкі, але празь Беларусь.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт