Ліміты сьмяротных зыходаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.03.2017 14:04
Хворыя палякі паміраюць, чакаючы на месца ў хосьпісе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Калі нараджаць у Польшчы можна без абмежаваньняў, то на сьмерць ёсьць ліміты. На месца ў хосьпісе даводзіцца чакаць у доўгай чарзе. Адначасова хосьпісы пастаянна змагаюцца зь фінансавымі праблемамі. Аднак, гэта не адзіны абсурд польскай паліятыўнай апекі, піша выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.
Нараджэньне й сьмерць – два элемэнты жыцьця, агульныя для ўсіх. Аднак у Польшчы яны рэгулююцца зусім іншымі правіламі. Гэткія высновы можна зрабіць, калі паслухаць людзей, якія працуюць у польскіх хосьпісах.
Гаворка ідзе пра кантракты, якія хосьпісы заключаюць з Нацыянальным фондам аховы здароўя. Калі кантракт датычыць прыкладна 30 сьмяротных зыходаў, а ў хосьпісе памрэ больш пацыентаў, то цэнтар мае даўгі. Іншы прыклад абсурду - людзі паміраюць у чарзе, чакаючы на месца ў хосьпісе.
Да гэтага часу паліятыўная апека ў Польшчы была вельмі недафінансаваная. 2017 год павінен быць пераломам, паколькі ўпершыню з 2008 году былі павялічаныя выдаткі на гэтую галіну мэдыцыны. Тым часам патрэбы растуць у сувязі са старэньнем грамадзтва.
Кожны год у краіне памірае каля 395 тысяч чалавек, зь якіх амаль 25% у выніку анкалягічных захворваньняў, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз