Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць год Віслы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.04.2017 13:30
  • У Польшчы адзначаюць.mp3
Аматараў байдарак запрашаюць у ўнікальны тысячакілямэтровы паход.
Адпачынак на Вісьле ў ВаршавеАдпачынак на Вісьле ў Варшавеwww.um.warszawa.pl

У Польшчы Віслу называюць каралевай польскі рэк. Гэта адна з рэдкіх вялікіх рэк у Эўропе, якая ад пачатку да канца знаходзіцца на тэрыторыі адной дзяржавы. З нагоды Года Віслы сёлета ладзіцца ўнікальная імпрэза для аматараў паходаў на байдарках – Вістуліяда. Цягам шасьці тыдняў можна будзе прыплыць 1000 кілямэтраў па Вісьле з вытокаў да дэльты ў Балтыйскім моры, пазнаёміцца з гістарычнымі ды архітэктурнымі цікавінкамі рэгіёнаў, праз якія праплывае Вісла. Пачатак паходу 28-га чэрвеня, а фініш 5-га жніўня.

Больш падрабязна пра раку ды акцыю Польскаму радыё распавядала Эва Крушэўска з Фонду папулярызацыі адпачынку “КІМ”.

Эва Крушэўска: Ідэя зьявілася ў нас некалькі год. Мы праверылі лягістыку, і лічым, што павінна атрымацца. Таксама правяралі, ці можа быць супраца з мясцовымі супольнасьцямі ды ўладамі. Высьветлілася, што супраца ідзе вельмі добра і таму пэрспэктывы на бягучы год фантастычныя. Нас да гэтага сплаву справакаваў вядомы дунайскі паход, які ладзіцца 60 год на трасе даўжынёю 2500 тысяч кілямэтраў ды праходзіць праз усю Эўропу да Чорнага мора.

Чым адрозньіваецца сплаў Віслай ад Дунайскага?

Эва Крушэўска: Галоўнае розьніца ў тым, што гэтая рака праплывае праз шмат краін. Найдаўжэйшы адрэзак праз адну дзяржаву – гэта 560 кілямэтраў у Сэрбіі ды Балгарыі. Вісла з вытокаў па вусьце плыве праз адну краіну – дакладна 994 кілямэтры. У Эўропе няма другой такой ракі. Да таго ж рака моцна зьвязана з гісторыяй ды культурай Польшчы, тут месьцяцца вялікія гарады. У Эўропе таксама рэдкасьць.

Якія ёсьць турыстычныя цікавінкі, што можа прыцягнуць турыстаў?

Эва Крушэўска: Апошнія гады турыстычная інфраструктура імкліва разьвіваецца. З нагоды года Віслы зьявілася ідэя аб’яднаць у сетку музэі ў прыбярэжных гарадах. Мы ўсе іх наведаем. Цікавай зьяўляецца і сама рака, бо яна шмат дзе не ўрэгуляваная –дзікая. Ідзе спрэчка. Адны кажуць, што трэба пакінуць раку дзікай, зрабіць толькі яе больш даступнай для жыхароў. Іншыя кажуць, што трэба яе ўрэгуляваць. Гэтая ідэя на жаль мае сваіх прыхільнікаў.

Скажыце для каго ваша імпрэза – для вопытных байдаршчыкаў, турыстаў ,ці можна з сям'ёй паплыць.

Эва Крушэўска: У прынцыпе ўвесь паход для вопытных турыстаў, бо наша галоўнае правіла – самастойнасьць. Але з намі плывуць і сем’і з дзецьмі. Арганізацыйна мы даем магчымасьць плыць з намі людзям рознага ўзросту, досьведу ды з рознымі магчымасьцямі. Патрэбны толькі мінімальныя навыкі. Зусім "зялёныя" плаўцы павінны плыць ў групах пад наглядам інструктара, то бок можна гэта зрабіць праз клюбы, якія маюць адпаведныя навыкі.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт